Новы год — час спаўнення жаданняў

Новы год — час спаўнення жаданняў

23 снежня ў аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама для дзяцей супрацоўнікаў завітала сапраўдная навагодняя казка ад Беларускага гульнявога тэатра роставых лялек “Dolls4all”.

Казачныя персанажы запрасілі ўсіх прысутных далучыцца да іх танца, паўдзельнічаць у музычнай гульні. Яны весялілі дзяцей, вадзілі з імі карагоды.

Новы год — час спаўнення жаданняў. Дзеці і дарослыя з нецярпеннем чакаюць яго, каб хоць ненадоўга акунуцца ў свет чараўніцтва і цудаў. Кожны год магчымасць паверыць у мару і атрымаць навагоднія падарункі дзецям дае дабрачынная рэспубліканская навагодняя акцыя  «Нашы дзеці». У рамках акцыі на ранішнік таксама былі запрошаны дзеткі з прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

А якое ж навагодняе свята без падарункаў? Усе дзеці, якія, дарэчы, падрыхтаваліся і прыйшлі ў прыгожых касцюмах, расказвалі вершы, спявалі песні і за гэта атрымалі ад Дзеда Мароза салодкія падарункі.

Вольга ЮШКЕВІЧ, газета "Перамога", www.diatlovonews.by
298
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!

Читайте также

Уважаемые граждане !
Необходимо знать и помнить, что отравления суррогатами алкоголя опасны для здоровья человека и зачас
специальная программа «Мак»
С 1 июня по 15 сентября в Дятловском районе пройдет специальная программа «Мак».

События в стране

В Минске нашли пропавшего 16-летнего парня
5 ноября, Минск /Корр. БЕЛТА/.
В Минске пропал 16-летний парень
5 ноября, Минск /Корр. БЕЛТА/.