Абітурыентам-2019: Акадэмія МУС дае пуцёўку ў жыццё

Абітурыентам-2019: Акадэмія МУС дае пуцёўку ў жыццё

Не далёка той час, калі выпускнікі павінны канчаткова вызначыцца з будучай прафесіяй. Хтосьці для сябе цвёрда вырашыў, кім стане, а хтосьці яшчэ вагаецца. Лепшая падказка для многіх – прыклады іншых людзей. Уражаннямі ад навучання ў вядучай навучальнай установе краіны для будучых праваахоўнікаў, Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, дзеляцца жыхары Дзятлаўшчыны. 

Максім Юганаў, курсант 4 курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь:

– Будучую прафесію выбіраў па асабістых перакананнях. У 2014-2015 гадах вучыўся ў юрыдычным класе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, ездзіў на рэспубліканскую прававую алімпіяду “Феміда”. Там больш даведаўся аб рабоце супрацоўнікаў міліцыі і вырашыў прысвяціць сябе гэтай прафесіі. Пад кіраўніцтвам намесніка начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Ігара Хітро сабраў неабходныя дакументы і ў 2015 годзе стаў курсантам Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Паспяхова вытрымаў курс маладога байца, які дапамог азнаёміцца з сістэмай Акадэміі, патрабаваннямі і канчаткова вызначыцца, ці падабаецца выбраная прафесія. Сумненняў не ўзнікла, усё давалася лёгка, мяне нават назначылі камандзірам аддзялення.

Чытыры гады навучання даюць мне права з упэўненасцю гаварыць, што ў акадэміі вучацца сапраўдныя мужчыны, якіх тут выхоўваюць і фізічна, і маральна, і псіхалагічна. Сярод плюсаў навучання – высокая стыпендыя, поўнае забеспячэнне, спрыяльныя ўмовы, каб стаць дастойным афіцэрам. Тут належная адукацыйная база, кваліфікаваныя выкладчыкі, сучасныя камп’ютарныя класы, аўдыторыі, лекцыйныя залы, максімум увагі надаецца фізічнай загартоўцы курсантаў. Напрыклад, у акадэміі сфарміраваны зборныя каманды па розных спартыўных дысцыплінах. Я ўваходжу ў зборную па міні-фктболе, сярод дасягненняў – прызёр рэспубліканскай універсіяды па гэтым відзе спорту.

Тым, каго таксама прываблівае прафесія праваахоўніка, раю быць фізічна і маральна гатовымі да вучобы, бо паступіць у акадэмію лягчэй, чым пасля вучыцца ў ёй. Калі ж цяжкасці вас толькі загартоўваюць, магу парадаваць, што ўжо на другім курсе пачынаецца практыка, і на кожным наступным курсе яна таксама ёсць. За час практыкі я канчаткова ўпэўніўся, што мне цікава працаваць у міліцыі. Праз чатыры месяцы ўжо пачну службу ў аддзеле, я ўпэўнены ў сваіх ведах, атрыманых у акадэміі, і цвёрда веру, што магу многага дасягнуць у прафесіі.

Аляксандр Пацыновіч, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

– У 2018 годзе скончыў факультэт міліцыі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Успаміны ад навучання свежыя, магу ўпэўнена пахваліць акадэмію за грунтоўны прафесарска-выкладчыцкі састаў, які дае якасныя веды па юрыспрудэнцыі, практычныя навыкі. Ва ўстанове сучасная вучэбна-матэрыяльная база, ёсць інтэрактыўныя дошкі, ідзе навучэнне ў тым ліку высокім тэхналогіям. Лепшыя курсанты маюць магчымасць паралельна паступаць і вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, атрымліваць дзве вышэйшыя адукацыі. Лепшыя з іх могуць быць уключаны ў падраздзяленне “К” па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.

Дастатковы ўхіл у акадэміі робіцца на фізічную і агнявую падрыхтоўку. На базе вучэбных карпусоў ёсць трэнажорныя і барцоўскія залы, дзейнічаюць спартыўныя секцыі па адзінаборствах, футболе, валейболе, іншых відах спорту.

Дастойна арганізаваны вольны час курсантаў, якія наведваюць спартыўныя матчы і культурныя мерапрыемствы сталіцы. Да ўсяго пералічанага варта дадаць забеспячэнне курсантаў форменным абмундзіраваннем, добрыя стыпендыі, трохразовае харчаванне.

І галоўнае: пасля заканчэння акадэміі мне не складана выконваць службовыя абавязкі на цяперашняй пасадзе, бо я атрымаў грунтоўныя веды па юрыспрудэнцыі, іншыя карысныя навыкі. Выбарам прафесіі поўнасцю задаволены.

Анатоль Андалюкевіч, начальнік штаба АУС Дзятлаўскага райвыканкама:

– На службу ў раённы аддзел міліцыі я прыйшоў па размеркаванні ў 2003 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Аднак хацелася пашырыць кругагляд у галіне прававыкарыстальнай практыкі, не спыняцца на дасягнутым, каб больш актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці аддзела. Таму прыняў рашэнне паступаць у Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь на факультэт завочнага навучання. На базе першай вышэйшай адукацыі вучоба заняла чатыры гады. Атрымаў спецыяльнасць юрыста са спецыялізацыяй “правазнаўства”. З улікам самастойнай падрыхтоўкі і паспяховага асваення вучэбных праграм завочна ў акадэміі можна спасцігнуць усе азы юрыспрудэнцыі. І можаце быць упэўнены, што атрыманыя веды паслужаць грунтоўнай асновай для далейшага прафесійнага развіцця і кар’ернага росту, безумоўна, з улікам маральна-дзелавых якасцяў супрацоўніка міліцыі.

Тым, хто марыць стаць праваахоўнікам, раю сур’ёзна задумацца пра будучыню, расці над сабой, павышаць узровень ведаў і фізічнай падрыхтоўкі, імкнуцца да пастаўленай мэты. Дарэчы, выпускнікі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь могуць быць паспяховымі не толькі ў міліцэйскай прафесіі, але і ў любой галіне юрыспрудэнцыі, іншай дзейнасці. Напрыклад, былы супрацоўнік міліцыі Ігар Ціхан цяпер узначальвае Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Ірына СТЫРНІК, газета "Пермога"
188
RSS
Нет комментариев. Ваш будет первым!

Читайте также

​Береги свой велосипед
С началом весенне-летнего периода в органы внутренних дел чаще всего обращаются граждане нашего райо
О проведении на территории Дятловского района первого этапа СП «ДОПИНГ»
С 08 по 12 апреля 2019 года на территории Республики Беларусь проводится первый этап специальной про

События в стране

В Минске нашли пропавшего 16-летнего парня
5 ноября, Минск /Корр. БЕЛТА/.
В Минске пропал 16-летний парень
5 ноября, Минск /Корр. БЕЛТА/.